Нейкі час таму па сумесным рашэнні райвыканкама і Федэрацыі футбола школе была выдзелена дапамога для абсталявання футбольнага поля. Сюды даставілі спецыяльнае пакрыццё, кварцавы пясок, а таксама вароты і агароджу. У выніку пляцоўка займела шыкоўны выгляд – быццам са старонак спартыўных часопісаў. Аднак прастора вакол яго патрабавала далейшых дзеянняў. У выніку пры падтрымцы райвыканкама праведзены рамонт баскетбольнай пляцоўкі. Работы па добраўпарадкаванні спартыўных аб’ектаў школы яшчэ будуць працягвацца, але ўжо сёння юным аматарам здаровага ладу жыцця ёсць дзе развярнуцца.
У сваім вітальным слове Яўгеній Міхайлавіч павіншаваў вучняў з дзяржаўным святам, а таксама з атрыманнем каштоўнага падарунка, пра які кожны юны ці дарослы фізкультурнік можа толькі марыць. Шаноўныя госці пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам імкнуцца сваімі дасягненнямі ў вучобе і спорце множыць славу роднай школы, Валожыншчыны і Беларусі ў цэлым.
Падчас урачыстасці адбыўся абмен падарункамі.
У пераразанні сімвалічнай стужкі прынялі ўдзел Я. М. Круковіч, Я. В. Булойчык і Я. Р. Жук. Яны ж пад дружныя апладысменты прысутных зрабілі і першы ўдар па варотах.
У дзень адкрыцця тры каманды з СШ № 1, СШ № 2 і гімназіі № 1 упершыню ступілі на толькі што ўведзенае ў эксплуатацыю поле – правялі таварысцкую сустрэчу па футболе.
Інфармацыйная крыніца: volozhin.gov.by