На лядовай пляцоўцы г. Жодзіна адбыўся абласны турнір сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі з шайбай «Закрыццё сезону 2020/2021»

Пятніца, 23 Красавік 2021 10:45 595

У перыяд з 20 па 22 красавіка 2021 г. у г. Жодзіна на Лядовай пляцоўцы прайшоў абласны турнір сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі з шайбай, прысвечаны закрыццю сезона. Змагаліся за перамогу каманды юнакоў 2004 - 2007 гадоў нараджэння. Вынікі спаборніцтваў:

1 месца - г. Жодзіна;

2 месца - Барысаўскі раён;

3 месца - Бярэзінскі раён.