ФК «Маладзечна» перамагло зборную Беларусі да 17 гадоў

Пятніца, 23 Красавік 2021 18:49 571

Абласная каманда 24 красавіка правяла апошні таварыскі матч міжсезоння, перамогшы з лікам 2:1 зборную Беларусі, складзеную з хлопцаў да 17 гадоў.

Галы ў «Маладзечна» забілі Сярогін і імярэк. У складзе таксама «засвяціўся» яшчэ адзін навабранец. Гэта паўабаронца Артур Сарамаха. Выхаванец менскага «Дынама», ён быў у свой час заяўлены для ўдзелу ў Лізе Евпопы УЕФА 2018. / 2019. Выступаў у першай лізе за «Ашмяны-БДУФК», «Арсенал» і «Слонім-2017».

Трансферная кошт гульца па дадзеных трансфермаркт складае 50000 еўра.

1 мая наша каманда правядзе першы афіцыйны матч новага чэмпіянату краіны ў другой лізе.

Аўтар артыкула: Віктар Ізотаў

Аўтар фота: ФК Маладзечна