Аб фінале абласных спаборніцтваў па шашках

Панядзелак, 26 Красавік 2021 14:19 623

23 красавіка 2021 г. у г. М. Горка на базе ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прайшлі абласныя спаборніцтвы па шашках сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2007-2010 гг.н. якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства з удзелам каманд Пухавіцкага, Мінскага, Мядзельскага Уздзенскага раёнаў і г. Жодзіна.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - каманда Пухавіцкага раёна

2 месца - каманда г. Жодзіна

3 месца - каманда Мінскага раёна

4 месца - каманда Уздзенскага раёна

5 месца - каманда Мядзельскага раёна