У праграме прабегу прадстаўлены наступныя дыстанцыі:
• мужчыны, юнакі, жанчыны, дзяўчаты – 6 км;
• хлопчыкі, дзяўчынкі да 14 гадоў — 1 км.
Велапрабег для ўсіх узростаў — 6 км.
Прабег праводзіцца па ўзроставых катэгорыях у мужчын і жанчын:
• да 14 гадоў;
• 15-39 гадоў;
• 40-49 гадоў;
• 50-59 гадоў;
• 60 гадоў і старэй.
Велапрабег - без узроставых катэгорый.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Месца правядзення - лесапаркавая зона «Сцежка здароўя». Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 17:30. Пачатак спаборніцтваў у 18:00.
Пераможцы і прызёры вызначаюцца па лепшым часе праходжання дыстанцыі.