Фінал абласных спаборніцтваў па праграме летняга шматбор'я «Абаронца Айчыны»

Аўторак, 27 Красавік 2021 08:22 564

З 23 па 24 красавіка 2021 г. у г. Слуцку адбыўся фінал абласных спаборніцтваў па праграме летняга мнагабор'я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту ў рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь - 2021.

У фінале абласных спаборніцтваў прымалі ўдзел 8 раёнаў: Слуцкі, Барысаўскі, Старадарожскі, Нясвіжскі, Мінскі, Дзяржынскі, Стаўбцоўскі і Маладзечанскі.

У праграму спаборніцтваў ўвайшлі: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне, бег 100 м, плаванне 50 м, кіданне гранаты і бег 3000 м.

Па выніках спаборніцтваў:

1 месца - каманда Слуцкага раёна

2 месца - каманда Старадарожскага раёна

3 месца - каманда Нясвіжскага раёна

У малодшай узроставай групе:

1 месца - каманда Слуцкага раёна

2 месца - каманда Старадарожскага раёна

3 месца - каманда Мінскага раёна

У старэйшай узроставай групе:

1 месца - каманда Слуцкага раёна

2 месца - каманда Старадарожскага раёна

3 месца - каманда Маладзечанскага раёна

Асабістымі граматамі ўзнагароджаны малодшая група (15-16 гадоў):

1 месца - аніс Кірыл ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча»

2 месца - Лабановскi Ягор (малодшая група) Мінскі раён

3 месца - Баброўскі Макар (малодшая група) Барысаўскі раён

Асабістымі граматамі ўзнагароджаны старэйшая група (17-18 гадоў):

1 месца - Башура Станіслаў ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя С.Ф.Рубанова г.Слуцка»

2 месца - Чивиль Сцяпан ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча»

3 месца - Вярбіцкі Ілля ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча»