Уласна, ад абласнога рэгіёну на дзве адзінкі менш, а, як у вядомай гульні ў карты, лік 21 ўтварылася пасля дадання двух дружын з Мінска.
У першым туры каманды парадавалі балельшчыкаў выніковай гульнёй - забіта 46 мячоў. І гэта ўсё ў дзевяці матчах! Тэхнічную перамогу «Маладзечна 2018.» над «Беразіно», натуральна, у разлік не бярэм.
У той жа час гэтак высокая выніковасць - ёсьць сьведчаньне абсалютна рознага класа удзельнікаў. Чатыры паядынкі прынеслі буйныя перамогі адной з каманд. А вось «СМИавтотранс» і «Узда», мабыць, пераблыталі футбол з хакей, забіўшы разам дзесяць мячоў. Пароўну адзін аднаму, каб не крыўдна было.
ДРУГАЯ ЛІГА
Мінская вобласць
Зона «Поўдзень»
1-й тур. 1 траўня. Старыя Дарогі - Вікторыя (Мар'іна Горка) - 0:4, Энергетык-БДАТУ (Мінск) - Нясвіж - 5:0, Партызан (Салігорск) - Любань - 4:2, БДУ (Мінск) - Спартак (Слуцк) - 6:1 , Кронан (Стоўбцы) - Клецк - 0:2. Зона «Поўнач»
1-й тур. 1 траўня. Вілія (Вілейка) - Смалявічы - 1:3, Маладзечна 2018. - Беразіно - 3:0 (тэхнічная перамога), Колас (Чэрвень) - Крупкі-ДРБУ-164 - 2:1, СМИавтотранс (Смалявіцкі раён) - Узда - 5:5, Фалько (Дзяржынскі раён) - Адзінства (Дзяржынск) - 5:0.
Аўтар артыкула: Віктар Ізотаў
Аўтар фота: ФК Партызан