У Крупках прайшоў лёгкаатлетычны прабег

Субота, 08 Май 2021 10:00 116

8 мая 2021 г. у Крупках прайшоў раённы лёгкаатлетычны прабег у рамках Усебеларускага лёгкаатлетычнага прабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Перад стартам удзельнікі прабегу перад стартам правялі мітынг каля помніка Герою Савецкага Саюза Алене Колесавай.

А канчатковай кропкай стаў манумент на брацкай магіле ва ўрочышчы «Лебортово», дзе ўдзельнікі ўсклалі кветкі, ушанаваўшы памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

Крыніца: krupki.by