На роварах землякі пераадолелі 15 кіламетраў, з райцэнтра даехаўшы да кальца за Аўгустова і вярнуўшыся назад.
У вёсцы Аўгустова хлопцы ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы вянкі да помніка загінулым.
Як адзначыў першы сакратар РК БРСМ Аджар Чевик, тое, што ўдзел у велапрабегу прымала ў асноўным моладзь, будзе садзейнічаць яе патрыятычнаму выхаванню.
- Мы, маладыя, павінны памятаць аб подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, -отметил Аджар. - Гэта спрыяе захаванню сувязі пакаленняў. Трэба сказаць, што ў гэтым годзе Дзень Перамогі супадае яшчэ і Днём дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга, таму мы вырашылі падтрымаць такім чынам яшчэ і нашу краіну, нашу сімволіку.
Нагадваем, што заўтра спартыўныя святочныя мерапрыемствы працягнуцца на стадыёне ў гарадскім парку. З 12 да 15 гадзін будуць праходзіць майстар-класы, адбудзецца міжнародны таварыскі футбольны матч.
Крыніца: logoysk.by