«Пацвердзілі свой узровень майстэрства». У Мінску завяршыўся Кубак Беларусі па стральбе з лука

Субота, 08 Май 2021 00:00 649
transitional.dtd">

 

Падышоў да канца Кубак Беларусі па стральбе з лука. Для стралкоў гэта не проста першы ў 2021 годзе старт пад адкрытым небам, гэта таксама магчымасць патрапіць у нацыянальную каманду, якая ўжо зусім хутка адправіцца на чэмпіянат Еўропы ў Турцыю, паведамілі ў праграме «СТВ-Спорт».

Пасля чэмпіянату Еўропы зборную чакае паездка на этап Кубка свету, які пройдзе ў Парыжы. Там таксама будуць разыграны алімпійскія ліцэнзіі.