– На вуліцы Гайненской ў Лагойску смокчам хутка будзе ўведзены ў эксплуатацыю новы жылы дом, - распавёў дырэктар ФАК №1 Васіль Салаўёў. - Камунікацыі новабудоўлі, у прыватнасці, лінія цеплатрасы напрамую звязана з нашым аб'ектам. А таму ў бліжэйшы час будзе выконвацца запуск новай яе галінкі.
Як растлумачыў Васіль Салаўёў, басейн адновіць сваю працу прыкладна праз 10 дзён. Гэтага часу хопіць на правядзенне сезонных прафілактычных работ.
А вось у г.п. Плешчаніцы басейн спыніў сваю працу яшчэ ў красавіку. Звязана гэта з заканчэннем ацяпляльнага сезона ў пасёлку.
– На жаль, аматарам сауны і басейна давядзецца пачакаць да кастрычніка, - адзначыў дырэктар Плешчаніцкага ДЮСШ прафсаюзаў Аляксандр Размова. - Гэтага часу хопіць на правядзенне рамонту сетак. У такім рэжыме мы працуем не першы год, і ўжо ў кастрычніку абноўлены басейн прыме наведвальнікаў. Скарыстацца яго паслугамі могуць не толькі выхаванцы вучылішча алімпійскага рэзерву, але і жыхары пасёлка.
Аўтар артыкула: Алена Харэвіч