Вызначаны пераможцы спаборніцтваў па валейболе ў праграме спартакіяды «Каласок»

Пятніца, 21 Май 2021 19:53 86

З 20 па 21 мая ў Маладзечне завяршыўся чарговы этап абласных спаборніцтваў па валейболе ў рамках спартакіяды «Каласок» для дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў.

За званне лепшых змагаліся дзяўчаты і юнакі 2005-2007 гг.н. у складзе 10 каманд, пераможцаў сваіх рэгіёнаў. Спаборніцтвы праходзілі ў ГУ «МОКДЮСШ «Алімпік-2011» адразу на двух пляцоўках у адным гульнявым зале, у падгрупах згодна з жараб'ёўкай.

 

 

Вынікі спаборніцтваў па валейболе ў праграме спартакіяды «Каласок»

 

 

Дзяўчаты:

1 месца - каманда Клецкага раёна

2 месца - каманда Маладзечанскага раёна

3 месца - каманда Салігорскага раёна

 

Юнакі:

1 месца - каманда Салігорскага раёна

2 месца - каманда Мядзельскага раёна

3 месца - каманда Смалявіцкага раёна