Міжнародная спартакіяда стартуе ў Маладзечна

Аўторак, 25 Май 2021 00:00 550

Сёння ў Маладзечна стартуе VII Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 

У спаборніцтвах прымаюць удзел 8 каманд з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. Асобнай дружынай прадстаўлены Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры.

На працягу трох дзён удзельнікі будуць спаборнічаць у такіх відах, як плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, шашкі, шахматы, настольны тэніс, більярд, дартс і іншыя.

 

Фота: mgazeta.by