У Лагойску пройдзе велапрабег у падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Серада, 26 Май 2021 12:32 129

29 мая 2021 г. у Лагойску пройдзе велапрабег, мэтай якога з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблема людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У дадзеным мерапрыемстве прымуць удзел больш за 300 удзельнікаў.

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі: Лагойскі райвыканкам і грамадскае аб'яднанне «Спорт без межаў». Яго спонсарам стала прадпрыемства «Дарыда».

У велапрабегу прымуць удзел прадстаўнікі райвыканкама, працоўных калектываў Лагойшчыны, настаўнікі і навучэнцы школ, а таксама ўсе жадаючыя. Папярэднюю заяўку на ўдзел накіраваць па нумары 8 (01774) 78-7-52.