Першынство Беларусі па хакеі на траве 5х5

Аўторак, 01 Чэрвень 2021 12:03 117

28-30 мая ў Мінску прайшло першынство Беларусі па хакеі на траве 5х5 сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2007 гг.н.

У турніры сярод юнакоў згулялі 6 каманд: зборныя Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Гаспадары сталі безумоўнымі пераможцамі спаборніцтваў, атрымаўшы максімальную колькасць ачкоў. Серабро ў Брэсцкай вобласці. Бронзу заваявалі спартсмены Гродзенскай вобласці.

Выніковая турнірная табліца:

1. Мінск - 15 ачкоў

2. Брэсцкая вобласць - 12 ачкоў

3. Гродзенская вобласць - 7 ачкоў

4. Мінская вобласць - 6 ачкоў

5. Віцебская вобласць - 4 ачкі

6. Гомельская вобласць - 0 ачкоў


У дзяўчат сустрэліся 5 каманд: зборныя Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Тут мінчанкі, таксама заваявалі максімальную колькасць ачкоў. Срэбным прызёрам стала каманда Брэсцкай вобласці. Бронзавыя прызёры - зборная Мінскай вобласці.


Выніковая турнірная табліца:

1. Мінск - 12 ачкоў

2. Брэсцкая вобласць - 9 ачкоў

3. Мінская вобласць - 6 ачкоў

4. Віцебская вобласць - 3 ачкі

5. Гродзенская вобласць - 0 ачкоў


Лепшым гульцом у юнакоў быў прызнаны Мікіта Старадуб (зборная г. Мінска)

Лепшым гульцом у дзяўчат - Валерыя Зубарева (зборная Мінскай вобласці)

Лепшым варатаром у юнакоў - Аляксандр Аўсянік (зборная Гродзенскай вобласці)

Лепшы варатар у дзяўчат - Вольга Дземід (зборная Брэсцкай вобласці)

Лепшы бамбардзір у юнакоў - Уладзіслаў Боровинский (зборная Брэсцкай вобласці)

Лепшы бамбардзір у дзяўчат - Вольга Кудзярмаева (зборная г. Мінска)