У Міжнародны дзень абароны дзяцей хакейны клуб «Шахцёр» адзначыў свой 11-ы дзень нараджэння

Серада, 02 Чэрвень 2021 05:52 568

Напэўна, у гэтым ёсць нешта сімвалічнае - 1 чэрвеня, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, свой дзень нараджэння святкуе хакейны клуб «Шахцёр» з Салігорску. У гэтым горадзе ўмеюць гадаваць маладых гульцоў, а на трыбунах падчас матчаў «кратоў» заўсёды шмат хлопчыкаў і дзяўчынак.

Магчыма, нічога б гэтага не было, калі б у жніўні 2008 годзе не з'явіўся ў горадзе «гарнякоў» Лядовы палац. Хоць я памятаю, колькі было песімістаў: маўляў, навошта Салігорску падобнае збудаванне, калі галоўны від спорту тут футбол? А зараз бачым, што ХК «Шахцёр» не менш папулярны, чым яго футбольны сабрат.

Яшчэ адным фактарам, якія падштурхнулі да стварэння ў горадзе хакейнай каманды, стала аналагічная ініцыятыва выканкама федэрацыі хакея Беларусі. Пры гэтым планавалася, што за «Шахцёр» будуць выступаць дзве пяцёркі моладзевай зборнай краіны і адна - юнацкай. Праўда, пасля ўсё перайгралі, і каманда стала даччынай ў нашага прадстаўніка ў КХЛ мінскага «Дынама».

Але 1 чэрвеня 2010 года быў утвораны ХК «Шахцёр», які стаў, калі так можна сказаць, самастойнай баявой адзінкай. І пасля адным з лідэраў айчыннага хакея. У 2015 годзе каманда выйграла залатыя медалі чэмпіянату краіны, а ў мінулым сезоне заваявала «бронзу». Дарэчы, трэцяе месца было занята таксама ў 2013, 2018 і 2019 гадах. Атрымлівалі абласныя хакеісты і тры «срэбра» у 2010-м, 2016 годзе і 2020 м.

 

Аўтар артыкула: Віктар Ізотаў

Аўтар фота: ХК Шахцёр