– Хлопцы спаборнічалі ў трох узроставых групах, - распавядае трэнер Генадзь Сцяпанаў. -Мальчики упэўнена прайшлі ўсе шэсць снарадаў. Нідзе не ўпалі, праявілі байцоўскі характар. Данііл Меркушевич стаў лепшым сярод васьмігадовых удзельнікаў. Ён узяў золата, прытым, што яму за два дні да спаборніцтваў знялі з рукі гіпс. Заваявалі залатыя медалі ў сваіх узроставых групах Мацвей Гудыма і Максім Рэут. Бронзавым прызёрам стаў Аляксей Агіевіч. Добры вынік і ў Захара Рыбаченка - 4 месца. У дзясятку наймацнейшых трапіў Ілля Щавровский. У выніку - агульнакаманднае 1 месца! Мы абышлі моцных спартсменаў з Баранавічаў і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычны відах спорту. З 9 магчымых медалёў 4 забралі крупчане, плюс каманднае золата. Вось гэта вынік! У снежні будзе праходзіць другі этап спаборніцтваў «Юный чэмпіён». Пажадаем рабятам і трэнерам Генадзю Сцяпанаву і Юрыю Беламу новых перамог.
Крыніца: krupki.by