Валейбалісты «Шахцёра» згуляюць у Кубку Расіі

Аўторак, 08 Чэрвень 2021 13:43 113

Татальнае дамінаваньне салігорскага «Шахцёра» на беларускай валейбольнай арэне не засталося незаўважаным у Расіі. Наша каманда атрымала запрашэнне выступіць у папярэдняй частцы Кубка суседняй краіны.

Гэта будзе папярэдні этап спаборніцтваў, якой плануецца правесці з 7 па 12 верасня. Праўда, прыйдзецца «гарнякам» выступаць без гульцоў зборнай. Другі этап вызначаны на 21 - 26 верасня. У «Шахцёры» ўпэўненыя, што гэта будзе добры вопыт перш за ўсё для маладых валейбалістаў.

На жаль, наша каманда панесла істотную страту - у расейскі «Факел» з Новага Уренгоя перайшоў адзін з самых таленавітых гульцоў Уладзіслаў Бабкевiч.

 

Аўтар артыкула: Віктар Ізотаў

Аўтар фота: ВК Шахцёр