Завяршылася адкрытая рэспубліканская спартакіяда моладзі сярод інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата

Панядзелак, 28 Чэрвень 2021 11:29 620

З 25 па 27 чэрвеня 2021 г. у Мінскім раёне на базе РЦАП «Стайкі» прайшла адкрытая рэспубліканская спартакіяда моладзі сярод інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата. Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай шырокай прапаганды і развіцця актыўнай рэабілітацыі сродкамі фізічнай культуры і спорту.

За зборную каманду Мінскай вобласці выступілі спартсмены з Бярэзінскага, Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў.

Лепшы вынік паказала Кот Вераніка заваяваўшы 3 месца ў асабістым заліку па настольным тэнісе.