Забег будзе праходзіць 1 дзень:
Вы можаце бегчы: 20 км (Elite), 10 км (Age Group), або 5 км (Open Group).
Усе дыстанцыі абсталяваны пунктамі з пітной вадой, а таксама пунктам харчавання на дыстанцыі 20 км. Падчас правядзення спаборніцтваў будзе працаваць брыгада хуткай дапамогі.
Траса прамаркіравана суцэльны стужкай жоўтага колеру.
Вынікі кожнага ўдзельніка фіксуюцца з дапамогай электроннага хронаметражу.
На фінішы вы атрымаеце медаль Bison Trail, яна будзе цяжкая, як і сам забег.
Bison Trail пройдзе на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Удзельнікі могуць скарыстацца распранальнямі. На тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» размешчаны гасцінічны і аздараўленчы комплекс, лазні, рэстаран, ахаваная стаянка.
Па пытаннях удзелу ў забегу можна напісаць на info@bisonrace.by, а таксама патэлефанаваць +375 29 154 2332.