У Токіо адкрыліся летнія Паралімпійскія гульні-2020

Аўторак, 24 Жнівень 2021 06:23 114

24 жніўня 2021 г. прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў-2020 у Токіо.

Цырымонія адкрыцця Паралімпіяды адбылася на Нацыянальным стадыёне ў Токіо. Удзел у цырымоніі адкрыцця прынялі беларускія паралімпійцы. Флагоносцем была трохразовая паралімпійская чэмпіёнка Людміла Волчак.

 

E9j64G0XEAIrwiJ

 

E9j89riXIBAUyuO

 

У летніх Паралімпійскіх гульнях прымае ўдзел рэкордная колькасць атлетаў - 4 400. За медалі Гульняў у Токіо пазмагаюцца і алімпійцы з зборнай каманды бежанцаў.

 

E9jq5PKVkAcpem9

 

Нагадаем, з-за пандэміі цырымонія прайшла без гледачоў. Заўзятары таксама не змогуць наведаць і спаборніцтвы.

Спаборніцтвы па 22 відах спорту пачнуцца ў сераду, 25 жніўня. Паралімпіяда завершыцца 5 верасня.

 

 

Крыніца: mlyn.by

 

Аўтар фота: rus.err.ee, официальный Twitter-аккаунт The Tokyo Organising Committee of the Olympic