Ігар Бокій стаў уладальнікам трэцяга золата на Паралімпіядзе

Пятніца, 27 Жнівень 2021 09:02 627

Беларус Ігар Бокій у катэгорыі S13 у фінале на дыстанцыі 400 м вольным стылем фінішаваў першым - 3:58.18 і заваяваў трэцяе золата Паралімпіяды ў Токіо!

 

 

Людміла Волчак у пара-веславанні ў лодцы-адзіночцы ў папярэднім заездзе заняла 5-е месца 13: 25.45 (+2: 15.45), наўпрост не прабілася ў фінал, будзе стартаваць у суцяшальным заездзе.