Ігар Бокій заваяваў сярэбраны медаль

Чацвер, 25 Красавік 2024 13:01 67

Беларускія паралімпійцы працягнулі папаўняць скарбонку ўзнагарод на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод інвалідаў па зроку і апорна-рухальным апараце.

У чацвёрты дзень прайшло адразу 18 фіналаў, у трох з якіх засвяціліся землякі.

Зноў не застаўся без медаля наш лідар Ігар Бокій. Да гэтага ён узяў два золата, а цяпер прыплыў другім на дыстанцыі 100 м на спіне.