На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры ў рамках трэнерскай канферэнцыі па методыках падрыхтоўкі спартсменаў на розных этапах праходжання спартыўнай падрыхтоўкі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння падзяк Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р.Галоўчанка.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне 2 гульняў краін СНД у 2023 годзе ў Рэспубліцы Беларусь падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб'яўлена начальніку Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўгену Булойчыку.