Больш за ўсё # кiламетраў_без_тытуню прабеглі случчане. Абласны марафон працягваецца

Пятніца, 21 Май 2021 18:49 321

У абласным марафоне «# кiламетры_без_тытуню», прымеркаваным да Сусветнага дня без тытуню, пакуль лідзіруюць жыхары Слуцкага раёна.

З 17 мая па 6 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню» да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая. У Мінскай вобласці да гэтай падзеі арганізаваны абласной марафон «# кiламетры_без_тытуню».

Адказныя выканаўцы ў кожным раёне падлічылі, колькі # кiламетраў_без_тытуню набегалі, нашагалi і праехалі ў гэтым марафоне жыхары кожнага раёна.

Уключыліся ўжо 16 раёнаў і горад Жодзіна - удзельнікі павышаюць рухальную актыўнасць і ўносяць «свае кіламетры» у раённы залік. Відавочныя лідэры - Слуцкі, Стаўбцоўскі, Мінскі, Маладзечанскі і Дзяржынскі раёны.

І хоць жыхары Слуцкага раёна «ўцяклі» далёка наперад, у астатніх удзельнікаў ёсць шанец дагнаць іх.

Прыняць удзел у # кiламетры_без_тытуню можа кожны - яшчэ ёсць час да 27 траўня. Для гэтага трэба здзяйсняць веласіпедныя паездкі, прабежкі, пешыя прагулкі і накіраваць асабістыя альбо сямейныя фота з інфармацыяй аб маршруце, кіламетраж, часу, фізічнай актыўнасці ў сацыяльную сетку Iнстраграм з хештегом свайго раёна.