– Віншую каманду «Вікторыя» з паспяховым выступам у чэмпіянаце Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд ў 2021 годзе! - сказаў кіраўнік сталічнага рэгіёну.
Аляксандр Турчын лічыць: каманда даказала, што з'яўляецца лепшай у Беларусі, паказаўшы ўпэўненую, цікавую гульню, а таксама высокае майстэрства і ўменне дамагацца пастаўленых мэтаў.
Старшыня Мінаблвыканкама упэўнены, што і ў наступным сезоне «Вікторыя» здолее ўмацаваць лідзіруючыя пазіцыі і годна прадставіць нашу краіну на міжнароднай арэне.
Аляксандр Турчын пажадаў камандзе моцнага здароўя, поспеху і новых спартыўных дасягненняў.
Аўтар фота: федэрацыя хакея на траве Беларусі