Галоўнай падзеяй сталі масавыя забегі дарослых на дыстанцыях 6,3 км і 21,8 км. Спартсмены стартавалі з Цэнтральнай плошчы, там жа быў і фініш. Старт спаборніцтвам даў генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты.
Асноўная дыстанцыя «Шахцёр-Трэйл» - 21,8 км. Спартоўцы бягуць па вуліцах горада, затым па наваколлі Салігорска, уздоўж знакамітых салігорскіх тэрыконаў, па беразе вадасховішча. Увогуле, унікальна, маляўніча і незабыўна. Каб прабегчы такую дыстанцыю, неабходная выдатная фізічная падрыхтоўка, цягавітасць і ўпэўненасць у сваіх сілах, бо бегчы трэба больш за гадзіну. Пераможца Сяргей Краўчэня з Жыткавіч прабег дыстанцыю за 1 гадзіну, 13 хвілін і 20 секунд. Сярод жанчын лепшай на дыстанцыі была Ніна Савіна з вынікам 1:23:51.
Момант фінішу Сяргея Краўчэня - абсалютнага пераможцу на дыстанцыі 21,8 км.
Фініш Аляксандра Санько з Мінска - пераможцы на дыстанцыі 6,3 км, якую ён пераадолеў за 20 хвілін, 41 секунду.
Мінчанка Настасся Дашкевіч была лепшай сярод жанчын на дыстанцыі 6,3 км, яе сярэдні тэмп бегу - 3,48.
Таксама на спаборніцтвах вызначаліся пераможцы ў некалькіх узроставых катэгорыях: 41-50 гадоў і больш за 50 гадоў.
Наталля Кулеш з Салігорску стала лепшай сярод жанчын ва ўзроставай катэгорыі 41-50 гадоў на дыстанцыі 21,8 км. За яе ў гэты дзень прыйшла хварэць уся сям'я, а дачка ў адным з дзіцячых забегаў заняла другое месца.
79-гадовы Аляксандр Баркоў з Салігорску пераадолеў дыстанцыю 6,3 км за 51:40 і фінішаваў далёка не апошнім. «Проста трэба падтрымліваць форму, а не кідаць трэніроўкі», - падзяліўся ён рэцэптам даўгалецця.
Работніцы «Беларускалія» Ніна Подлозная (злева) і Ларыса Талейко (справа) сталі прызёрамі на дыстанцыі 6,3 км сярод жанчын ва ўзросце звыш 50 гадоў.
Цырымонію ўзнагароджання на галоўнай сцэне горада праводзіў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан.
Тройка абсалютных пераможцаў «Шахцёр-Трэйл» на дыстанцыі 21,8 км. Злева направа: Уладзіслаў прамой (2-е месца), Сяргей Краўчэня (1-е месца), Аляксандр Сачанка (3-е месца).
Кожны фінішаваўшы удзельнік, незалежна ад выніку, атрымаў памятны медаль.
Аўтар артыкула: Антон Нявераў
Аўтар фота: Антон Нявераў