«Гарызонт» у Маладзечне выйграў Еўрапейскую жаночую баскетбольную лігу

601

Баскетбольная жаночая каманда Мінскай вобласці «Гарызонт» стала ўладальнікам залатых медалёў Еўрапейскай лігі, атрымаўшы 4 красавіка 2021 г. у Маладзечанскім спартыўна-забаўляльным цэнтры перамогу ў фінале спаборніцтваў над расейскай камандай «Ніка» з горада Сыктывкар з лікам 70:60.

Нашы дзяўчаты пераламалі ход матчу пасля першай чвэрці. У першыя 10 хвілін яны прайгралі з лікам 18:15. Па заканчэнні другой чвэрці яны ўжо вялі - 37:36.По заканчэнні трэцяй чвэрці на табло гарэлі лічбы 50:46 на карысць беларускай каманды. Апошнюю, чацвёртую чвэрць, нашы правялі ўпэўнена, павялічыўшы ў выніку адрыў ад саперніц да 10 ачкоў. Вынік 70:60 на нашу карысць!

Галерэя малюнкаў