У Навагрудку завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па валейболе

Панядзелак, 26 Красавік 2021 10:41 123

З 21 па 23 красавіка 2021 г. у Наваградку ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Лідэр» прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па валейболе ў рамках спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства (юнакі, дзяўчаты 2005 -2007 гг.н.).

У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд юнакоў і дзяўчат з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска.

Каманду Мінскай вобласці прадстаўлялі юнакі і дзяўчаты з г. Жодзіна.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

Юнакі:

1. Гродзенская вобласць

2. Гомельская вобласць

3. Брэсцкая вобласць

4. Мінская вобласць

5. Мінск

6. Віцебская вобласць

7. Магілёўская вобласць

Дзяўчаты:

1. Гомельская вобласць

2. Гродзенская вобласць

3. Мінская вобласць

4. Магілёўская вобласць

5. Брэсцкая вобласць

6. Мінск

7. Віцебская вобласць

Галерэя малюнкаў