29 красавіка 2021 г. на спартыўнай базе ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» прайшлі абласныя спаборніцтвы па тэнісе настольным (дзяўчынкі і хлопчыкі 2007-2009 гг.н.) у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства, з удзелам каманд Валожынскага, Лагойскага, Салігорскага, Уздзенскага раёнаў, пераможцаў занальных спаборніцтваў (прынялі ўдзел 40 спартсменаў).
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
Хлопчыкі
1 месца - Валожынскі раён
2 месца - Уздзенскі раён
3 месца - Лагойскі раён
4 месца - Салігорскі раён
Девочки
1 месца - Уздзенскі раён
2 месца - Лагойскі раён
3 месца - Салігорскі раён
4 месца - Валожынскі раён
Каманда-пераможца спаборніцтваў з Валожынскага і Уздзенскага раёнаў атрымала магчымасць прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.