«Добра бегчы пад мірным небам» - Усебеларускі Атлетычны прабег на Сцежцы здароўя

Субота, 08 Май 2021 00:00 644

8 мая 2021 г. у 11 00 гадзін Салігорск прыняў эстафету Усебеларускага атлетычнага прабегу, прымеркаванага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Як патлумачыў начальнік аддзела фізічнай культуры і спорту Салігорскага райвыканкама Яўген Паўлаў, «аналагічныя прабегі ў гэты дзень праходзяць па ўсёй краіне, каб кожны з спартоўцаў прачуў, як добра бегчы пад мірным небам».

На Сцежцы здароўя сабраліся сапраўдныя аматары бегу, большая частка якіх была прадстаўлена моладдзю. Дыстанцыі прабегу былі падзеленыя па катэгорыях - 1км, 2 км, і па ўзроставых групах: дзеці да 10 гадоў, з 11 да 20 гадоў і старэйшая ўзроставая група, у якую ўвайшлі навучэнцы сярэдне-спецыяльных устаноў і работнікі прадпрыемстваў нашага горада.

Усе ўдзельнікі прабегу былі адзначаны граматамі аддзела спорту і турызму. Падзарадзіліся энергіяй і з карысцю для здароўя правялі час. А вось імёны тых, хто стаў пераможцам у сваёй узроставай групе:

1 месца (да 10 гадоў) - Анастасія Колинчук

1 месца (узроставая катэгорыя 11-20 гадоў) - Арцём Герасімаў і Аляксандра Кісель

1 месца (узроставая катэгорыя 21-40 гадоў) - Дзмітрый Парыбок

1 месца (узроставая катэгорыя 40 гадоў і старэй) - Арцём Сямашка і Вольга Більдзюкевіч

Скончылася мерапрыемства ля помніка легендзе Салігорскага краю - Герою Савецкага Саюза Васілю Захаравічу Каржу, - да падножжа якога пераможцы спаборніцтва ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх тых, хто загінуў на палях бітваў, а таксама ўдзельнікаў вайны, якія не дажылі да святкавання Вялікай Перамогі ў 2021 годзе ...

Галерэя малюнкаў