З 20 па 22 мая 2021 г. у Смаргоні (Гродзенская вобласць) прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па баскетболе 3х3 сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гг.н. у рамках спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства.
У рэспубліканскай спартакіядзе прымалі ўдзел каманды Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і г. Мінска.
Па выніках спаборніцтваў каманда дзяўчат заняла 2 месца (Вілейскі раён), юнакі - 4 месца (Валожынскі раён).
Фота аўтара: Юрый Янушкевіча