Абласная каманда 24 красавіка правяла апошні таварыскі матч міжсезоння, перамогшы з лікам 2:1 зборную Беларусі, складзеную з хлопцаў да 17 гадоў.
Галы ў «Маладзечна» забілі Сярогін і імярэк. У складзе таксама «засвяціўся» яшчэ адзін навабранец. Гэта паўабаронца Артур Сарамаха. Выхаванец менскага «Дынама», ён быў у свой час заяўлены для ўдзелу ў Лізе Евпопы УЕФА 2018. / 2019. Выступаў у першай лізе за «Ашмяны-БДУФК», «Арсенал» і «Слонім-2017».
Трансферная кошт гульца па дадзеных трансфермаркт складае 50000 еўра.
1 мая наша каманда правядзе першы афіцыйны матч новага чэмпіянату краіны ў другой лізе.
Аўтар артыкула: Віктар Ізотаў
Аўтар фота: ФК Маладзечна