Пераможца Міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе ў Каспійску

Серада, 05 Май 2021 12:01 561

У перыяд з 4 па 6 мая 2021 г. у Каспійску (Расія) праходзіць Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Сураката Асiятылава.

4 мая 2021 г. навучэнец установы адукацыі «Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа - вучылішча алімпійскага рэзерву» Майстар спорту Рэспублікі Беларусь Глинчук Павел стаў пераможцам Міжнароднага юніёрскага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці выдатнага дзяржаўнага дзеяча Дагестана Сураката Асиятилова. Глинчук Павел стаў лепшым у вагавай катэгорыі да 97 кг.

Разам з Глiнчуком поспех падзялілі трэнеры М.Упеньек, Н.Амбражевич, В.Букрей.

Адзначым, што ў спаборніцтвах прымаюць удзел змагары класічнага стылю з 11 краін свету, узнагароды разыгрываюцца ў 10 вагавых катэгорыях сярод юніёраў.