5 мая 2021 г. у ГУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна» прайшлі занальныя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 (юнакі і дзяўчаты) у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства .
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Дзяржынскага, Мінскага, Лагойскага і Чэрвеньскага раёнаў.
Баскетбалісты з Дзяржынскага раёна атрымалі ўпэўненую перамогу і атрымалі магчымасць прыняць удзел у фінальных абласных спаборніцтвах, якія адбудуцца ў Траўні 2021 г. у г. Дзяржынску.