Турчын павіншаваў смалявіцкую «Вікторыю» з перамогай у чэмпіянаце краіны па хакеі на траве

Панядзелак, 24 Май 2021 08:08 599

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў хакеістак «Вікторыі» са Смалявічаў з перамогай у чэмпіянаце Беларусі. Наша каманда выйграла залатыя медалі ў серыі з «Менскам».

– Віншую каманду «Вікторыя» з паспяховым выступам у чэмпіянаце Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд ў 2021 годзе! - сказаў кіраўнік сталічнага рэгіёну.

Аляксандр Турчын лічыць: каманда даказала, што з'яўляецца лепшай у Беларусі, паказаўшы ўпэўненую, цікавую гульню, а таксама высокае майстэрства і ўменне дамагацца пастаўленых мэтаў.

Старшыня Мінаблвыканкама упэўнены, што і ў наступным сезоне «Вікторыя» здолее ўмацаваць лідзіруючыя пазіцыі і годна прадставіць нашу краіну на міжнароднай арэне.

Аляксандр Турчын пажадаў камандзе моцнага здароўя, поспеху і новых спартыўных дасягненняў.

 

Аўтар фота: федэрацыя хакея на траве Беларусі