Аляксандр Турчын павіншаваў ФК «БАТЭ» з заваяваннем Кубка Беларусі

Аўторак, 25 Май 2021 08:38 586

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў ФК «БАТЭ» з перамогай у вырашальным матчы Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд 2021 года.

«Прадэманстраваўшы ўпэўненую, цікавую гульню, а таксама высокае прафесійнае майстэрства, другі сезон запар Ваша каманда становіцца ўладальнікам Кубка краіны.

Перамога ў фінале ўвайшла ў гісторыю спартыўных дасягненняў Мінскай вобласці як яркі прыклад высокага ўзроўню падрыхтоўкі, мэтанакіраванасці і моцнага спартыўнага характару.

Жадаю ўсім чальцам каманды новых спартыўных дасягненняў і годна прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай спартыўнай арэне!», - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.