Баксёр з Маладзечна Дзмітрый Асанаў у Парыжы перамог датчаніна і заваяваў пуцёўку на Алімпіяду

Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 06:07 571

Маладзечанскі баксёр Дзмітры Асанаў выступіць на Алімпіядзе ў Токіо. Пра гэта стала вядома 5 чэрвеня ў Парыжы, дзе Дзіма ў барацьбе за ліцэнзію на XXXII Алімпійскія гульні ў сваёй вагавой катэгорыі 63 кілаграмы ў трох раўндах перамог перамогу над супернікам з Даніі.

Сяргей Асанаў, бацька і трэнер Дзмітрыя, 6 Чэрвень распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

– У Парыжы праходзіць ліцэнзійны турнір. Датчанін дастаўся Дзіму ў супернікі па жэрабі. Паводле рэйтынгу майго сына, для заваёвы пуцёўкі на Алімпіяду яму дастаткова было перамагчы ў адным баі. Першы раўнд Дзіма скончыў з лікам 3:2 на сваю карысць, астатнія два раунды выйграў з вынікам 5:0. На гэтым ліцэнзійным турніры разыгрываліся восем пуцёвак у Токіо. Усе ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў ужо вызначаны, але спаборніцтвы працягваюцца цяпер за рэйтынг на самой Алімпіядзе. Сёння вечарам за выхад у паўфінал Дзіма выйдзе на рынг супраць баксёра з Польшчы. Бой пачнецца ў 19:30 па беларускім часе. Калі выйграе ў паляка, прадоўжыць удзел у спаборніцтвах.

Па словах Сяргея Асанова, плануецца, што 9 чэрвеня Дзіма будзе выязджаць з Парыжа. 10 чэрвеня вернецца дадому.

Ліцэнзійны турнір на Алімпійскія гульні праводзіўся ў красавіку мінулага года ў Лондане. Тады, перад самым боем Дзмітрыя, спаборніцтвы былі спыненыя з-за пандэміі коронавируса, і Алімпіяда ў 2020 годзе не адбылася.

Цяпер плануецца, што яна пройдзе ў сталіцы Японіі з 23 ліпеня па 8 жніўня.

 

Аўтар артыкула: Сяргей Есманавiч