C 4 па 6 чэрвеня 2021 г. у Мінску на спартыўнай базе Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра прайшоў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па бочэ сярод інвалідаў з парушэннем ОДА.
Зборную каманду Мінскай вобласці прадставілі: Самсанович Андрэй, Яхімовіч Арцём, Яхімовіч Сяргей, Скачек Дзмітрый і Максімава Інэса. Спартсмены прынялі ўдзел ўпершыню і занялі 6 месца ў асабістым заліку ў сваім класе з пяці абласных рэгіёнаў і сталіцы.