Ігар Бокій - трыумфатар Паралімпійскіх гульняў у Токіо. Сёння ў класе SM 13 у фінале на дыстанцыі 200м комплексам ён заваяваў пяты медаль (2: 02.70) з сусветным рэкордам.
У скарбонцы каманды Беларусі таксама і сярэбраная ўзнагарода. У класе S 9 на дыстанцыі 100 м на спіне беларус Ягор Шчалканаў заняў другое месца з вынікам 1:01.96 і стаў уладальнікам срэбра.