Беларусь заняла 27-е месца ў медальным заліку па выніках Паралімпіяды ў Токіо
Плывец Ігар Бокій заваяваў 5 залатых медалёў. Ягор Шчалканаў выйграў срэбра ў заплыве на 100 м на спіне. Лізавета Пятрэнка заваявала бронзу ў кіданні дзіды.
Прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсанс перадаў паралімпійскі сцяг мэру Парыжа Анн Ідальга.
Паралімпіяда ў Парыжы пройдзе з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года.
Аўтар фота: Твітар Паралімпійскага камітэта