У Нясвіжы прайшоў абласны спартыўны фестываль «Тата, мама, я - футбольная сям'я»

Аўторак, 07 Верасень 2021 00:00 598

5 верасня 2021 г. на стадыёне «Ураджай» прайшоў сямейны фестываль «Тата, мама, я - футбольная сям'я!». У фестывалі прынялі ўдзел 30 сем'яў з Нясвіжскага раёна.

Першае месца заняла сям'я Адаменка, другое месца - сям'я Кашуба і трэцяе месца - сям'я Мохарт.

Памятнымі падарункамі былі ўзнагароджаны самыя юныя ўдзельнікі спаборніцтваў - Кашуба Ігнат, Цыбулька Аліна, Чаркас Кіра, Митьев Іван.

 

Лепшымі гульцамі ў кожнай катэгорыі былі прызнаныя - дзеці 5 - 7 гадоў - Абдельмаксуд Алі, дзеці 8 - 10 гадоў - Саргужиева Ілона, дзеці 11 - 15 гадоў - Клішэвіч Ягор, у катэгорыі мамы -Телехович Наталля, у катэгорыі таты - Шыш Ілля.

 

Кожная сям'я, за ўдзел у фестывалі, атрымала майкі з лагатыпам фестывалю і футбольны мяч.

 

Сем'і, якiя занялі 1, 2 і 3 месца прадставяць Нясвіжскі раён на Рэспубліканскім фінале футбольнага фестывалю «Тата, мама, я - футбольная сям'я!» 11 верасня на стадыёне «Дынама» ў г. Мінску.

Галерэя малюнкаў