Рэспубліканская спартакіяда работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, ФСК «Спорт»

Чацвер, 30 Верасень 2021 13:01 809

Завяршылася Рэспубліканская спартакіяда работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, ФСК «Спорт», прымеркаваная да года народнага адзінства. У спартакіядзе прынялі ўдзел каля 700 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усяго ў стартах спаборнічалі прадстаўнікі 28 каманд-7 каманд-упраўлення спорту аблвыканкамаў і 21 каманда падведамныя арганізацыі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусі.

Спартакіяда ўключала ў сябе спаборніцкую і конкурсную праграмы. Удзельнікі спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, стрытболе, тэхніцы веласіпеднага турызму, кіданні дзіды, гіравым спорце, дартсе, крос-біятлоне, скачках у даўжыню з месца.

 

Каманда галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама заняла 4 агульнакаманднае месца ў 2-й групе.

 

Вынікі агульнакаманднага заліку:

 

1 место –   ЎСіТ Гомельскага аблвыканкама

2 место – ЎСіТ Віцебскага аблвыканкама

3 место – ЎСіТ Гродзенскага аблвыканкама

4 место – ГЎСіт Мінскага аблвыканкама

5 место – ЎСіТ Брэсцкага аблвыканкама

6 место – ЎСіТ Магілёўскага аблвыканкама

7 место – ГЎСіт Мінскага гарвыканкама